2 мая ў Беларусі чакаецца надвор’е з пераменнай воблачнасцю. Уначы на паўднёвым усходзе, удзень месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.
Вецер уначы будзе слабы, удзень паўднёва-заходні, заходні парывісты, месцамі моцны.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад аднаго да сямі градусаў цяпла, месцамі чакаюцца замаразкі ад нуля да мінус двух.
Удзень паветра прагрэецца да 12-18 са знакам плюс.
• Текст доступен на языке: Русский