Падчас святкавання дня Перамогі ў Заброддзі. Фота з архіва РГ.

Святочныя мерапрыемствы ў горадзе пачнуцца у 9.30 з мітынгу-рэквіуму на плошчы Свабоды.

10.10 – Святочнае шэсце калоны Перамогі, акцыя «Беларусь памятае».

Мерапрыемствы ад 10.30 да 13.00 развернуцца на цэнтральнай плошчы. Запланавалі канцэрт, выставы, легкаатлетычную эстафету.

Ад 13.30 да 15.30 галоўнай пляцоўкай свята стане гарадскі парк. Тут зладзіць канцэрт Вілейская дзіцячая школа мастацтваў.

Яшчэ адзін канцэрт зладзяць на цэнтральнай плошчы ў вечары ад 20.00 да 22.00.

У 22.00 пройдзе акцыя «Запалім свечку памяці».

Ад 11.30 мерапрыемствы пачнуцца ў музеі ў Заброддзі. Тут будзе паніхіда на брацкіх могілках, розныя акцыі, ваенна-палявая кухня, выстава, гульні і канцэрт.

 

 

• Текст доступен на языке: ruРусский