У вілейскім Палацы культуры 15 мая пары збяруцца на марафон «Планета пад назвай сям’я». Мерапрыемства прымеркаванае да Міжнароднага Дня сям’і і пройдзе ў новым фармаце. Сёлета арганізатары пашырылі рамкі свята. Як распавяла МЛЫН.BY рэжысёр вілейскага ДК Алена Холадава, да пачатку канцэрта для гасцей арганізуюць сустрэчу з некалькімі спецыялістамі.
У прыватнасці, свае пытанні можна будзе задаць гінеколагу, псіхолагу і прадстаўніку сацабароны.
Адначасова можна будзе паглядзець выставы сямейных захапленняў, а для самых маленькіх удзельнікаў свята арганізуюць гульнявую праграму з роставымі лялькамі. Гасцямі марафону таксама стануць сям’і, якія сёлета адзначаюць юбілей са дня вяселля.
Завершыцца сямейнае свята канцэртам з удзелам калектываў і салістаў ДК, а таксама юных артыстаў.
Пачатак марафону а 17-ай, канцэрту – а 18-ай.
• Текст доступен на языке: Русский