Ілюстрацыйнае фота. Ribaku.info.

Новую сям’ю рэдкай рыбы з сямейства асятровых запусцілі ў сажалкі Вілейскага рыбгаса.

Амерыканскія весланосы ў прыродзе жывуць у рацэ Місісіпі.

Кожная рыбіна дасягае палутара метраў у даўжыню і важыць каля 30 кілаграмаў.

Малькоў запусцілі ў сажалкі гаспадаркі раней. Цяпер рыба гатовая даць першае патомства.

Дарослых самак спецыялісты адправілі ў эксперыментальную сажалку, а астатніх акуратна вылавілі і перасялілі ў летнія вадаёмы. У кожнай рыбіны ёсць адмысловы чып, каб сачыць за іх развіццём і месцазнаходжаннем.

Пры эфектыўнай колькасці папуляцыі гэтай асятровай рыбы праз некалькі год можна будзе прадаваць весланоса і яго каштоўную чорную ікру ў крамах.

• Текст доступен на языке: Русский