Хуліганы сапсавалі вілейскі скейт-парк

В Вилейском скейт-парке. Фото из группы Это Вилейка, детка.

Сапсаванае абсталяванне і спісаныя сцены заўважылі тут учора, 1 мая.

– Моладзі ў скейт-парку ўчора было шмат, – распавядаюць вілейскія актывісты. – Магчыма, нахуліганілі першага мая. Магчыма, у канцы красавіка.

У скейт-парку распісалі сцены, паламалі разеткі, лямпы, ускрылі электрашчыток.

Па словах актывістаў, ужо вядомыя некаторыя вінаватыя. Усе яны – вучні школ. Бацькі вінаватых школьнікаў гатовыя пафарбаваць сапсаваныя сцены.

Пытанне на кантролі ў вілейскай ЖКГ. У інспекцыі па справах непаўналетніх карэспандэнту паведамілі, што матэрыялаў праверкі па гэтым здарэнні пакуль няма.

Нагадаем, што скейт-парк з’явіўся ў Вілейцы да першага фестывалю моладзевых субкультур у 2015 годзе.

Пляцоўку, куды прыязджаюць паганяць скейтары з усёй Беларусі, пабудавалі ў гарадскім парку на месцы танцпляцоўкі.

Фота з суполкі «Это Вилейка, детка!»

• Текст доступен на языке: Русский