У Алёхнавічах жыхар Маладзечаншчыны трапіў пад таварны цягнік і загінуў

Пра гэта ў сваім твітар-канале паведаміў афіцыйны прадстаўнік МУС Беларусі Аляксандр Марчанка.

Здарэнне адбылося 30 красавіка на чыгуначнай станцыі Алёхнавічы.

49-гадовы жыхар Маладзечаншчыны трапіў пад таварны цягнік Маладзечна-Сцяпянка.

Ад атрыманых траўмаў мужчына загінуў на месцы.

• Текст доступен на языке: Русский