Ілюстрацыйнае фота.

4, 11, 18 мая ў Ашмянах на стадыёне ФАКа будзе праходзіць фестываль «Школьная футбольная ліга» сярод дзяўчат 2007-2008 гадоў нараджэння, у якой прымуць удзел 40 прадстаўніц устаноў адукацыі горада.

Арганізатарамі фестывалю з’яўляюцца Федэрацыя футболу Гродзенскай вобласці, упраўленне адукацыі Ашмянскага райвыканкама, сектар спорту і турызму, футбольная акадэмія «Fair Play».

Мэта — прыцягненне ўвагі да дзявочага футболу. Школьную лігу футболу плануецца праводзіць менавіта ў фармаце фестывалю, каб акцэнтаваць увагу не на выніках гульняў, а стварыць пазітыўную атмасферу і даць магчымасць дзяўчатам праявіць свае футбольныя здольнасці, атрымаць зарад пазітыву і, магчыма, пасябраваць з футболам назаўсёды.

Незалежна ад сыходу гульняў, кожная з дзяўчат атрымае памятную грамату, трэнеры каманд — падарунак у выглядзе футболкі, а школы, якія дэлегуюць на турнір каманды, — па тры футбольныя мячы ў падарунак.

Па выніках фестывалю будзе праведзены набор дзяўчат у каманду 2007-2008 гадоў нараджэння, якая пачне сваю падрыхтоўку на базе Ашмянскай ДЮСШ.

Запісацца ў каманду ДЮСШ Ашмяны магчыма ўжо сёння па тэлефоне +375 29 6665484.

• Текст доступен на языке: Русский