У барысаўчаніна з кватэры праз акно вынеслі 20 тысяч долараў

У аператыўна-дзяжурную службу Барысаўскага РУУС звярнуўся індывідуальны прадпрымальнік і паведаміў, што ў яго з кватэры скрадзеная буйная сума грошай. Супрацоўнік ГІОС УУС Мінскага аблвыканкама Надзея Яршова распавяла МЛЫН.BY:

– Мы высветлілі, што злодзеі адціснулі аконную раму ад 19:00 да 1:00, калі гаспадар знаходзіўся ў гасцях.

Увечары, вярнуўшыся дадому, 27-гадовы барысаўчанін ўбачыў, што ў пакоі адкрыта акно, а касметычка, у якой захоўваліся грошы, пустая. Акрамя грошай «няпрошаныя госці» нічога не ўзялі.

Аператыўнікі выйшлі на след падазронага. Ім аказаўся раней судзімаы 44-гадовы барысаўчанін. Грошы ў мужчыны канфіскавалі: частку выкрадзенага ён захоўваў па месцы жыхарства, астатнія аддаў знаёмаму. Па факце крадзяжу распачалі крымінальную справу, мужчыну затрымалі. Следства па гэтай справе працягваецца.