Фота 1prof.by.

У Беларусі 2 мая пачынаецца рэгістрацыя на асноўны этап ЦТ па вучэбных прадметах, паведамляе БЕЛТА. Зарэгістравацца на ЦТ можна па 1 чэрвеня ўключна.

Раней Міністэрства адукацыі зацвердзіла пералік ВНУ і каледжаў ў кожнай вобласці і Мінску, дзе гэта можна зрабіць. Пункты рэгістрацыі (у гэтых жа ўстановах адукацыі затым пройдзе і само тэставанне) будуць адкрытыя ад 9:00 да 19:00 па буднях і ад 9:00 да 18:00 па суботах (18 мая і 1 чэрвеня).

Падчас майскіх святаў рэгістрацыя праводзіцца 6 мая. Першае ЦТ абітурыенты будуць здаваць 11 чэрвеня па беларускай мове. На 13 чэрвеня прызначанае тэставанне па рускай мове. ЦТ па грамадазнаўстве пройдзе 15 чэрвеня, па матэматыцы – 17 чэрвеня, па біялогіі – 19 чэрвеня. Тэставанне па замежнай мове (англійская, нямецкая, французская, іспанская, кітайская) па графіку Мінадукацыі запланавана на 21 чэрвеня. Хімію абітурыенты будуць здаваць 23 чэрвеня, фізіку – 25, гісторыю Беларусі – 27, геаграфію – 29 чэрвеня. ЦТ па сусветнай гісторыі (найноўшы час) адбудзецца 1 ліпеня.

Зарэгістравацца для праходжання ЦТ у рэзервовыя дні (6, 8, 10 ліпеня) можна будзе ад 30 чэрвеня па 2 ліпеня ў БДУ. Тут жа ў гэтыя дні праводзіцца тэставанне.

Прымаць дакументы ВНУ будуць ад 12 па 17 ліпеня. І ад 15 лістапада па 5 снежня – на завочную форму ва ўстановы вышэйшай адукацыі сельскагаспадарчага профілю.

Прыём дакументаў ад тых, хто вырашыў паступаць платна і не будзе здаваць уступныя іспыты непасрэдна ў саміх ВНУ – ад 12 ліпеня па 4 жніўня. А ад 12 па 14 ліпеня могуць падаваць дакументы выпускнікі профільных класаў педагагічнай накіраванасці, якія паступаюць на педспецыяльнасці.

Унутраныя уступныя іспыты ў ВНУ Беларусі пройдуць ад 18 па 26 ліпеня, ад 6 па 15 снежня – ва ўстановы вышэйшай адукацыі сельскагаспадарчага профілю. Тэрміны залічэння на бюджэт – па 28 ліпеня (за выключэннем ваенных устаноў вышэйшай адукацыі), платна – па 6 жніўня (за выключэннем некаторых ВНУ ваенных і культуры).

Інфаграфіка belta.by.

• Текст доступен на языке: Русский