Фота kp.by.

У Беларусі грашовая дапамога на пахаванне ад 1 мая ўзрасла да 1056,9 рубля, паведамляе сайт ФСАН. Гэтая сума на 79,3 рубля больш, чым у красавіку. Такі памер выплат будзе дзейнічаць да канца месяца, бо прывязаны да сярэдняй зарплаты па краіне, піша TUT.by.

У красавіку памер гэтай дапамогі складаў 977,6 рубля, у сакавіку – 981,6 рубля, у лютым – 1115,3 рубля. Ён роўны памеру сярэдняй зарплаты за пазамінулы месяц адносна месяца смерці. Цяпер ён прыроўнены да сакавіцкага паказчыку – тады сярэдні заробак вырас да 1056,9 рубля.

У выпадку смерці інваліда Вялікай Айчыннай вайны, асобе, якая атрымлівала пенсію за асаблівыя заслугі перад рэспублікай, дапамога выплачваецца ў памеры двухмесячнай сумы прызначанай пенсіі, але не менш за сярэдні заробак па краіне.

На выплату такіх дапамог ідзе крыху больш за 3% ад усіх выдаткаў ФСАН на выплату дзяржаўных дапамог. Грошы на пахаванне выплочваюць, калі за імі звярнуліся не пазней за шэсць месяцаў са дня смерці.

• Текст доступен на языке: Русский