Фота забяспечанае Русланам Цыбоўскім.

Followsmorgon цяпер афіцыйна зарэгістраваны. Па словах стваральніка клуба Андрэя Арзамасцава, цяпер сектар спорта і турызма Смаргонскага райвыканкама гатовы даць фінансавую падтрымку ў арганізацыі выездаў на спаборніцтвы.

Ёсць і іншыя плюсы афіцыйнай рэгістрацыі. Усе мерапрыемствы, якія зладзіць клуб, будуць праходзіць пры падтрымцы сектара спорта. Клубу змогуць дапамагчы ў прадастаўленні трэніровачнай базы.

– Будзем актыўна прыцягваць людзей, прасоўваць далей гэты праект, каб стварыць для людзей моцную альтэрнатыву начным клубам, – кажа Андрэй Арзамасцаў. – З бегавога сезона 2020 года будзем уступаць у барацьбу за ачкі паміж іншымі клубамі.

• Текст доступен на языке: Русский