Фота Святланы Муцянскай.

Фізкультурна-аздараўленчы комплекс горада расчыніў дзверы для атлетаў краіны. На працягу трох дзён на ашмянскім памосце разыграюць кубкі і медалі, паставяць новыя рэкорды.

У спаборніцтвах прымуць удзел усе вобласці і Мінск, а таксама зборныя каманды Расіі і Літоўскай Рэспублікі. 25 беларускіх каманд пазмагаюцца за права стаць мацнейшымі ў рэспубліцы, сярод іх і тры каманды з Ашмянаў.

– Ашмяны заўсёды асацыююцца ў спартсменаў з гасціннасцю, – адзначыў майстар спорту па цяжкай атлетыцы, трэнер зборнай каманды па паўэрліфцінгу Санкт-Пецярбурга Аляксандр Шаўцоў. – Гэты маленькі беларускі горад стаў прыкладам таго, як трэба праводзіць спаборніцтвы рэспубліканскага і еўрапейскага узроўняў.

З пачаткам спартыўных стартаў атлетаў павіншавала першы намеснік старшыні Федэрацыі экипировочного і класічнага паўэрліфтынгу Вольга Ігнаценка, адзначыўшы, што на працягу трох дзён свае магчымасці пакажуць на ашмянскім памосце больш за 80 спартсменаў.

Галоўны трэнер зборнай Беларусі па паўэрліфцінгу, старшыня федэрацыі па Гродна і Гродзенскай вобласці Міхаіл Станкевіч падзякаваў трэнерам і спартсменам, якія прымуць удзел у спаборніцтвах. Грашовыя прэміі ўручылі прадстаўнікам ашмянскай каманды па цяжкай атлетыцы, якія, згодна з рашэннем САК «Аякс» заахвочваюцца за першыя месцы, занятыя на рэспубліканскіх і абласных спаборніцтвах. У гэты раз на першынстве Гродзенскай вобласці па цяжкай атлетыцы перамогу атрымалі Лізавета Матарас, Настасся Афанасьева і Вадзім Драбышэўскі.

Падарункі ад арганізатараў чэмпіянату атрымалі самыя юныя ўдзельнікі спаборніцтваў: дзесяцігадовая Карына Хававка з Брэста і ашмянскі пауэрліфцер Кірыл Руткоўскі (12 гадоў). Кубак за шматгадовую дружбу і супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі – Беларуссю і Літвой – уручылі трэнеру жаночай каманды Літоўскай Рэспублікі Павілас Невецка.