Фота ya-roditel.ru.

Мерапрыемства адбудзецца 1 чэрвеня ў 18.00 у мікрараёне «Паўночны». Арганізатары – аддзел ідэалогіі, культуры і па справах моладзі і Упраўленне адукацыі, спорту і турызму Вілейскага райвыканкама.

Згодна з Палажэннем, удзельнічаць у конкурсе змогуць таты з дочкамі, якія пададуць заяўку. Дзяўчынкам павінна быць ад пяці да дзесяці год.

Будзе некалькі этапаў:

  • Візітоўка-прадстаўленне «Мы адзінае – цэлае»
  • Конкурс талентаў «Брава», дзе ўдзельнікі павінны будуць прадэманстраваць свае здольнасці ў нейкім з відаў мастацтва: вакал, харэаграфія і інш.
  • Конкурс «Мой першы баль», дзе таты прыбяруць дачушак: зробяць ім прычоску, макіяж. А потым будуць танчыць разам.
  • віктарына «Усё тата ведае пра мяне?!»

Заяўкі да ўдзелу можна падаваць да 27 мая ў Вілейскі палац культуры. Адрас: вуліца Вадап’янава, 21. Або на электронную пошту vileyka-dk@mail.ru.

Даведкі па тэлефоне: 8 (01771) 5-43-72.

Па выніках конкурсу прысудзяць спецыяльныя намінацыі, Гран-пры і «Прыз глядацкіх сімпатый». Усе ўдзельнікі атрымаюць дыпломы і каштоўныя падарункі (гіраскутары, ролікі, самакаты, канструктары, наборы для гульняў).

Прадугледжаны і спецыяльны прыз для найлепшай групы падтрымкі.

• Текст доступен на языке: ruРусский