Дзіця спрабавала зняць відэа з акна шматпавярхоўкі

У Гродне спроба дзесяцігадовай дзяўчынкі зняць відэа з акна шматпавярхоўкі выклікала перапалох. Пра гэта паведамілі БЕЛТА ў групе інфармацыі і грамадскіх сувязей Кастрычніцкага РАУС Гродна.

Раніцай 3 мая ў дзяжурную службу РАУС ад дыспетчара хуткай паступіла паведамленне, што з акна трэцяга паверха па вуліцы Кляновай выпала дзіця. На месца прыехала міліцыя, але інфармацыя не пацвердзілася.

«Раніцай дзесяцігадовая дзяўчынка збіралася ў школу. Яе маці была на працы. У акно дзяўчынка ўбачыла, што на пляцоўцы ля школы праходзіць канцэрт. Яна вырашыла зняць відэа пра гэта і падзяліцца ім з мамай», – распавялі ў міліцыі.

Дзяўчынка забралася на падваконне, высунула руку і стала здымаць. Праўда, відэа цалкам не адправілася. Жанчына ўбачыла толькі руку дзіцяці за акном.

Тэлефон школьніцы быў не даступны. Маці захвалявалася і патэлефанавала бабулі школьніцы, тая ў сваю чаргу набрала нумар 103. Неўзабаве высветлілася, што з дзіцем усё ў парадку.

• Текст доступен на языке: Русский