Фото Википедия.

Гэта Алена Чарнецкая. На пасадзе яна ад 17 красавіка, расказалі ў музеі.

Алена Анатольеўна працуе ў Мінскім абласным краязнаўчым музеі амаль 11 год.

Трапіла сюды па размеркаванні пасля заканчэння інстытута культуры (цяпер універсітэт культуры і мастацтваў).

Мае спецыяльнасць «музейная справа».

Перад прызначэннем на пасаду дырэктара працавала ў музеі галоўным захавальнікам у аддзеле фондавай працы.

Нагадаем, што былы дырэктар музея Раіса Казановіч ад лютага ўзначальвае аддзел ідэалагічнай работы Маладзечанскага райвыканкама.

Да прызначэння Алены Чарнецкай абавязкі дырэктара музея выконвала Наталля Палтавец.

• Текст доступен на языке: Русский