Вячэрняя сустрэча стартап-школы пройдзе 10 мая. Пачатак а 18 гадзіне.
Спікерам выступіць Кірыл Валошын – прадпрымальнік, інвестар, сузаснавальнік TUT.by, Hoster.by, Probussiness.by, Café Netto, бізнес-анёл, эксперт стартап-школы.
Сустрэча пройдзе па тэме: “Стварыце сваю гісторыю поспеху”.
Як выбраць перспектыўную ідэю? Што варта капіраваць у паспяховых заходніх ці расійскіх стартапаў? Якім чынам праверыць надзейнасць партнёра? Колькі грошай трэба для старту? Без чаго дакладна можна абысціся? Дзе знайсці інвестыцыі і фінансаванне? Ці ёсць на рынку Беларусі месца для медыйных праектаў?
Для каго Стартап-школа? Для вас, калі:
- вам надакучыла працаваць па найму, вы гатовыя паспрабаваць сілы ў прадпрымальніцтве і плануеце запусціць стартап;
- вы прадпрымальнік і шукаеце новыя магчымасці;
- вам патрэбныя бізнес-кампетэнцыі для кіравання праектам або прадуктам.
Сустрэча пройдзе ў адукацыйным цэнтры “Адкрытая прастора” па вуліцы Валынца, 12Б/1 у Маладзечне. Вас чакае прыемнае частаванне.
Білеты платныя. Цана 6 рублёў, калі аплачваеце загадзя. 9 рублёў у дзень сустрэчы. Гэта складае каля 10-20% ад кошту мерапрыемства.
Ахвотныя могуць запісацца па спасылцы.
Падрабязней пра стартап-школу ў Маладзечне.
• Текст доступен на языке: Русский