За хабар затрымалі гендырэктара «Белтэлекама»

Сяргей Сівадзедаў атрымаў хабар у памеры 15 тысяч еўра і знаходзіцца пад вартай, паведамляе КДБ Рэспублікі Беларусь.

У рамках следства па крымінальнай справе па артыкулах 430 (“Атрыманне хабару”) і 431 (“Даванне хабару”) Крымінальнага кодэкса Беларусі КДБ прыцягнуў да адказнасці Генеральнага дырэктара «Белтэлекама» Сяргея Сівадзедава. Ён атрымаў хабар за садзейнічанне ў пастаўках тэлекамунікацыйнага абсталявання 15 000 еўра, а таксама хабарадавальніка – грамадзяніна Расіі.

Па месцы жыхарства Сівадзедава таксама знайшлі і канфіскавалі 470 000 долараў, атрыманых па іншы[ эпізодах хабарніцтва. Накладзены арышт на тры кватэры ў Мінску, якія належаць Сівадзедаву. У тым ліку, аформленыя на падстаўных асоб. А таксама на зямельны ўчастак з жылым домам у Мінскім раёне.

Абвінавачаныя супрацоўнічаюць са следствам. У дачыненні да іх прымянілі меру стрымання – утрыманне пад вартай. Праводзяць неабходныя аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы і следчыя дзеянні.

 

• Текст доступен на языке: Русский