Фота mlyn.by.

Каманду Беларусі на 53-й міжнароднай Мендзялееўскай алімпіядзе школьнікаў па хіміі ў Санкт-Пецярбургу прадстаўлялі шэсць навучэнцаў. Хлопцы заваявалі чатыры медалі, бронзавая дасталася маладзечанцу – адзінаццацікласніку гімназіі №10 Івану Мамчыцу, піша МЛЫН.BY.

Традыцыйная міжнародная Мендзялееўская алімпіяда вучняў па хіміі сабрала больш за 150 людзей. Сёлета сюды прыехалі школьнікі з 28 краін, у тым ліку Расіі, Казахстана, Ізраіля, Аўстрыі, Ірака, Ірана, Кітая, Славакіі, Сірыі, Чэхіі.

Як распавялі карэспандэнту МЛЫН.BY ў прэс-службе Міністэрства адукацыі Беларусі, удзельнікі алімпіяды удзельнічалі ў двух тэарэтычных і адном эксперыментальным турах.

Тэарэтычная частка – складаныя задачкі па неарганічнай, арганічнай, аналітычнай і фізічнай хіміі. Далей вучням прапанавалі праверыць веды на практыцы – папрацаваць у лабараторыі, выканаць хімічны аналіз рэчываў, правесці сінтэз.

Іван Мамчыц – адзіны прадстаўнік Мінскай вобласці ў беларускай камандзе – паспяхова прайшоў усе тры туры алімпіяды і ўзяў бронзу. Некалькі балаў не хапіла маладому чалавеку да перамогі.

Шмат у чым поспех Івана – заслуга яго настаўнікі па хіміі Аксаны Каляды. Менавіта яна заўважыла ў яго цікавасць да прадмета, прапанавала пахадзіць на дадатковыя заняткі. І ўжо ў 9 класе хлопец заваяваў дыплом другой ступені на рэспубліканскай профільнай алімпіядзе.

Як кажа сам Іван, цяпер яго будучая прафесія адназначна будзе «з хімічным ухілам».

 

• Текст доступен на языке: Русский