Фота osh.by.

У пятніцу аматараў спорту сабралі спаборніцтвы па эстафетным бегу ў вышыванках, прысвечаныя 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Юныя спартсмены з’ехаліся на галоўную плошчу горада, адкуль стартавалі спаборніцтвы.

Віталі моладзь загадчык сектара спорту і турызму Аляксей Дзенісенка і старшы інспектар сектара Жана Шыдлоўская.

Вышыванка, красоўкі і добры настрой – усё, што спатрэбілася для ўдзелу.

На фінішы дзяўчат і хлопцаў чакалі медалі і памятныя падарункі. Сярод малых ўпэўненую перамогу атрымалі выхаванцы ясляў-сада №1. Лепшымі сярод дарослых спартсменаў сталі вучні СШ №1, СШ №3 і Дакуршніскага КПК.

• Текст доступен на языке: Русский