У Гродне памерла 10-гадовая дзяўчынка: яна наглыталася таблетак, пакуль яе маці выйшла на некалькі хвілін

Трагедыя адбылася ўвечары 3 мая. Пра гэта піша Наша ніва са спасылкай на  s13.ru.

“3 мая ўвечары памерла 10-гадовая дзяўчынка. У нас у двары на вуліцы Кабяка доўга стаяла хуткая, потым было вельмі шмат міліцыі і важных чыноўнікаў», – паведаміў сведка.

Мама дзяўчынкі сышла ў сад за малодшым дзіцем. У гэты час 10-гадовая дзяўчынка выпіла невядомых таблетак.

Пра сям’ю суседзі адгукаюцца добра, кажуць, звычайная сям’я, праблем, здаецца, не было.

«Сям’я як сям’я. Жонка, муж, дзеці. Жывуць разам з мамай жонкі».

Здарэнне спісваюць на выпадковасць: маўляў, хоць ёй і 10 гадоў, але і раней дачка глытала розныя прадметы, напрыклад, манеткі. Версія з самагубствам малаімаверная, кажуць суседзі.

Вядома, што ў сям’і было трое дзяцей, дзяўчына, якая загінула — старэйшая.

Пра выпадак са смерцю дзяўчынкі суседзі расказваць не хочуць.

• Текст доступен на языке: Русский