«Ён выпадкова зарэзаў сам сябе» — у Магілёве жанчына забіла сужыцеля

Як распавяла афіцыйны прадстаўнік Ленінскага РАУС Магілёва Алена Сіманава, паведамілі пра здарэнне 27 красавіка. У доме на завулку Стэпавага з нажом у вобласці жывата знайшлі 53-гадовага жыхара Магілёва. Ад пранікальнага ранення брушной вобласці мужчына памёр на месцы, паведамляе mogilevnews.by.

– Супрацоўнікам аддзела крымінальнага вышуку 58-гадовая жанчына распавяла, што яе сужыцель ударыў сябе сам. Пасля высветлілася, што гэта не так. Аказалася, у той вечар яны распівалі спіртныя напоі, а потым пасварыліся. Нязначнае рознагалоссе вылілася ў буйное разбіральніцтва. Жанчына ўзяла ў рукі нож і ўдарыла сужыцеля у жывот. Калі той упаў, яна ўсвядоміла, што адбылося і выклікала хуткую. Праўда, сказала, што той стукнуў сябе па неасцярожнасці, – удакладніла Алена Сіманава.

Высветлілася, што канфлікты ў сям’і не былі рэдкасцю. Мужчыну раней прыцягвалі да крымінальнай адказнасці, мог падняць на сужыцельку руку. Па словах раней не судзімай пенсіянеркі, на гэты раз яна, нарэшце, вырашылася даць хатняму тырану адпор.

Жанчыну затрымалі. Вырашаецца пытанне аб узбуджэньні крымінальнай справы па артыкуле «Забойства».

• Текст доступен на языке: Русский