Пры авіякатастрофе ў Шарамеццеве загінуў 41 чалавек

5 мая ў аэрапорце Шарамеццева самалёт Sukhoi SuperJet 100, які ляцеў рэйсам Масква — Мурманск, зрабіў аварыйную пасадку і загарэўся. На борце было 78 чалавек, 41 з іх загінуў.  Аператыўныя службы дасталі з самалёта Sukhoi SuperJet 100 у Шарамеццеве целы ўсіх загінулых, перадае ТАСС.

Большасць даставілі ў морг судовай экспертызы ў Маскве для апазнання і экспертыз.

У лякарнях — яшчэ дзевяць чалавек, 14 атрымалі меддапамогу амбулаторна. Сярод шпіталізаваных — тры з пяці чалавек з экіпажу. Яшчэ адзін бортправаднік загінуў.

• Текст доступен на языке: Русский