Ілюстрацыйнае фота.

У Беларусі ад 1 чэрвеня павялічацць субсідаваныя тарыфы на ацяпленне і падагрэў вады. 1 Гкал замест цяперашніх 16,9259 рубля будзе каштаваць 18,4831 рубля. Эканамічна абгрунтаваны тарыф на гэтыя паслугі застанецца ранейшым — 88,99 рубля за 1 Гкал, піша TUT.by.

Штогод тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі планава павышаюць у межах пяці долараў у разліку на тыпавую двухпакаёвую кватэру з трыма жыхарамі.

Сёлета тарыфы на камунальныя паслугі павышаюць у два этапы. Ад 1 студзеня выраслі кошты на паслугі газа-, электра- і водазабеспячэння, водаадвядзення, капрамонт, санітарнае ўтрыманне дапаможных памяшканняў жылога дома, памеры кампенсацыі выдаткаў на электраэнергію (сумарна 3,9 долара). А ад 1 чэрвеня падаражэюць паслугі цеплазабеспячэння — на 1,1 долара.

Да прыкладу, у двухпакаёвай кватэры ў Менску на 50 квадратаў, у якой прапісаны адзін чалавек, у лютым за ацяпленне трэба было заплаціць 17,2 рубля. Па чэрвеньскіх тарыфах за гэты ж спажыты аб’ём (1,0163 Гкал) трэба было б заплаціць ужо 18,78 рубля.

За гарачую ваду (за 0,4198 Гкал) у лютым у гэтай жа кватэры выйшла 7,11 рубля. Па чэрвеньскім тарыфах выйшла б 7,76 рубля.

Пры гэтым эканамічна абгрунтаваны тарыф на цеплазабеспячэнне паднялі ад 1 студзеня гэтага года з 81,42 да 88,99 рубля за 1 Гкал.

Летась поўны тарыф на цеплазабеспячэнне панізілі з 91,18 да 81,42 рубля за 1 Гкал.

• Текст доступен на языке: Русский