На пераходзе Брузгі — Кузніца знайшлі бомбу часоў вайны. Афармленне ўжо аднавілі ва ўсіх напрамках

На пункце памежнага пропуску Брузгі на беларуска-польскай мяжы часова спынялі рух у абодвух напрамках. Пра гэта паведамляла прэс-служба Памежнага камітэта. 

6 мая на сумежным з ім з польскага боку пункце пропуску Кузніца падчас рэканструкцыі знашлі бомбу часоў Другой сусветнай вайны. На месца здарэння былі выклікалі польскія экстранныя службы. Мытнае і памежнае афармленне транспарту спынілі.

Цяпер прэс-служба паведамляе, што па інфармацыі, якая паступіла ад польскага боку,  афармленне аднавілі ва ўсіх напрамках у пункце пропуску “Кузніца”.

• Текст доступен на языке: Русский