У першым туры чэмпіянату Гродзенскай вобласці па футболе ФК «Мядзведзі» (Смаргонь) на хатнім стадыёне не змог перайграць каманду з Ашмянаў.

Гульня прайшла  5 мая. Пасля фінальнага свісту лік на табло быў 4:4.

Трэнер «Мядзведзяў» Валеры Курак пасля матчу даў shliah.by свой каментар:

– Правялі першую гульню. У складзе нашай каманды сёлета шмат маладых хлопцаў. Пакуль мы праходзім перыяд нагульвання складу. У канцы ўсё ж змаглі вырваць нічыю.

• Текст доступен на языке: Русский