Фота narodna-pravda.ua.

У бліжэйшыя дні тэмпэратура паветра ўначы складзе ад 1 да 7 градусаў вышэй за нуль.

Пачынаючы з 8 мая дажджы, якія ў мінулыя дні ідуць на большасці тэрыторыі краіны, спыняцца. 8 мая невялікія ападкі пройдуць толькі на ўсходзе краіны, паведамляе агенцтва БелТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтар па гідрамэтэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Разам з тым у ноч з 7 на 8 траўня ў Беларусі магчымыя замаразкі. Удзень чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. Тэмпэратура паветра ўначы складзе ад 1 да 7 градусаў цяпла, месцамі замаразкі ад нуля да мінус 3. Днём чакаецца ад 11 да 17 градусаў цяпла. Найхаладней будзе таксама на ўсходзе Беларусі. Там паветра прагрэецца да 10 градусаў.

• Текст доступен на языке: Русский