Немцы памінаюць сваіх памерлых у лістападзе.

Гэты месяц восені традыцыйна змрочны, дажджлівы і сумны. Такі настрой прыроды ўплывае на настрой людзей. Магчыма, таму прынята згадваць памерлых сваякоў і продкаў у гэты месяц.

Першага і другога лістапада каталіцкая царква памінае ўсіх святых, пакутнікаў, памерлых. У сярэдзіне гэтага ж месяца адзначаюць Дзень усенароднай жалобы. А ў адну з апошніх нядзель лістапада падобны дзень адзначаюць пратэстанты.

Удзень памінання памерлых на набажэнствах згадваюцца імёны тых, хто памёр сёлета. А сваякі ідуць на могілкі. Там спяваюць рэлігійныя песні і моляцца. Царкоўныя званы  гэты дзень нагадваюць пра хуткаплыннасць жыцця.

Чаму ў пратэстантаў днём для памінання абраная апошняя нядзеля перадапошняга месяца года? З аднаго боку, гэта абазначае канец, незваротнасць. Аднак, ужо хутка па пратэстанцкай традыцыі зноў загараецца пешая свечка адвенту – перадкаляднага перыяду. А гэта сімвал новага жыцця, якое вось-вось пачнецца.

Дзень усіх святых бярэ пачатак ад 15 стагоддзя. Першапачаткова рэфарматары не прынялі каталіцкі Дзень усіх святых і не стварылі падобны дзень у пратэстанцкім календары.

Аднак у 1816 годзе прускі кароль Фрыдрых Вільгельм ІІІ аб’явіў апошнюю нядзелю Днём памяці загінулых у вайне супраць Напалеона.

Пластыкавыя кветкі на могілкі ў Германіі не нясуць. Тут на могілках жывыя кветкі, а таксама карлікавыя кустоўнікі і дрэвы.

Увогуле, шматлікія жыхары гэтай краіны лічаць, што даглядаць магілы даволі цяжка. Асабліва, калі жывеш у іншым горадзе ці па-за межамі Германіі. Таму больш за палову немцаў абіраюць апошнім часам крэмацыю. Так танней. Урна займае менш месца на могілках, яе можна паставіць у калумбарыі – спецыяльнае сховішча урн з прахам.

Заканадаўсва адносна пахавання больш строгае, чым у суседніх краінах. Напрыклад, у ЗША і некаторых іншых краінах Еўрасаюза людзі могуць захоўваць урны з прахам дома. У ФРГ гэта забаронена. Згодна з законам, прах павінны быць захаваны на могілках або ў спецыяльна адведзеным месцы на працягу пэўнага часу.

Сёння нямецкія пахавальныя агенцтвы прапануюць сваякам памерлага іншыя альтэрнатыўныя спосабы захавання.

Напрыклад, можна пахаваць памерлага ў каранях дрэў у так званых лясах жалобы, можна развеяць прах над морам або спрэсаваць яго ў сінтэтычны алмаз.

Сёння могілкі ў Германіі, асабліва тыя, што знаходзяцца ў гарадах, сталі служыць альтэрнатывай паркам. Шматлікія немцы ўспрымаюць могілкі як месца, дзе можна адпачыць ад гарадской мітусні, пагуляць, пачытаць кнігу.

Вось як апісваюць нямецкія могілкі беларусы, якім давялося іх пабачыць: “Тут шмат высокіх старых дрэў, няма дзікага недагледжанага кустоўя. Але шмат дзе бачныя кананічныя туі, круглыя акацыі, хаатычныя клумбы. На цэнтральных алеях гуляюць людзі, некаторыя з кошыкамі і садовымі прыладамі.

Могілкі нібы адмаўляюцца быць могілкамі, а ўспрымаюцца як парк.

• Текст доступен на языке: Русский