Загінулага знайшоў сусед. Ноччу на Смаргоншчыне здарыўся пажар

Пра пажар у вёсцы Белая, што ў Смаргонскім раёне, выратавальнікам паведамілі каля 23.30 шостага мая.

Гарэў жылы дом. Агонь знішчыў дах, перпкрыцце, маёмасць.

Да прыезду выратавальнікаў на месцы пажару сусед знайшоў труп гаспадара дома.

Папярэдняя прычына – неасцярожнасць занінулага пры курэнні.

• Текст доступен на языке: Русский