Маланка, дзесяць трупаў, мацюкі. СМІ апублікавалі перамовы экіпажа SSJ-100 і авіядыспетчараў

Выданне Baza апублікавала расшыфроўку перамоваў экіпажа самалёта SSJ-100 з дыспетчарам і аварыйнымі службамі маскоўскага аэрапорта Шарамеццева.

Перамовы пілотаў і авіядыспетчараў пачынаецца з сігналу камандзіра паветранага судна аб аварыйнай сітуацыі на борце (Pan-Pan).

«Просім вяртанне. 1492 страта радыёсувязі і самалёт гарыць у маланцы», — сказаў камандзір судна. У адказ ён атрымаў дазвол на зніжэнне і заход на пасадку.

Пазней пілот удакладніў, што акрамя страты радыёсувязі адбылася страта аўтаматычнага кіравання самалётам.

Падчас заходу самалёта на пасадку супрацоўнік аварыйных службаў Шарамеццева сказаў «Глядзі! Ой, б**», пасля чаго канстатавалі пажар у самалёце.

«Назіраю, моцны дым чорны і языкі полымя», — сказаў адзін з супрацоўнікаў.

Далей абмяркоўваецца працэс тушэння пажару і эвакуацыя пасажыраў.

«Выяўлена ўнутры самалёта каля 10 трупаў, адбылося абвальванне фюзеляжа, яго абследуюць яшчэ, пакуль што дакладную колькасць сказаць не могуць, адзін загінулы знаходзіцца побач з самалётам», — сказаў адзін з супрацоўнікаў аварыйных службаў Шарамеццева.

Відэа аварыі з’явілася ўчора.

Нагадаем, што авіялайнер згарэў пятага мая пасля аварыйнай пасадкі ў маскоўскім Шарамеццеве.

• Текст доступен на языке: Русский