Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Камунікат.орг запрашае:

  • літаратараў,
  • даследчыкаў,
  • навукоўцаў,
  • журналістаў,
  • студэнтаў ды ўрэшце
  • ўсіх тых хто любіць беларускую літаратуру

на сустрэчу, падчас якой можна будзе пазнаёміцца з беларускімі выданьнямі якія захоўваюцца ў яе рэсурсах.

Сустрэча пачнецца а 17 гадзіне ў чацвер, 16 мая. Імпрэза бясплатная.

Падчас сустрэчы:

  • прэзэнтацыя праекту Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Камунікат.орг
  • сустрэча з беларускім бардам Віктарам Шалкевічам
  • …іншыя неспадзяванкі 🙂

Сустрэча адбудзецца ў малой зале Маладзечанскага дзяржаўнага музычнага коледжу імя М. К. Агінскага; адрас: вуліца Вялікі Гасцінец 52.

Далучыцца да падзеі ў фэйсбуку або вконтакте.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org узнікла ў 2000 годзе як прыватная ініцыятыва і на працягу некалькіх гадоў існавала на грамадскіх пачатках. З часам сьціплы збор публікацыяў беларусаў Беласточчыны перарос у буйную бібліятэку, якая сёньня зьяўляецца адной з найбольш папулярных беларускіх бібліятэк у сеціве.

Доўгі час (да 2018 году) Бібліятэка была праектам Беларускага Гістарычнага Таварыства ў Беластоку (Польшча). Цяпер пашыраннем рэсурсаў Бібліятэкі займаецца адмыслова створаны Фонд Kamunikat.org.

У нетрах сайта Kamunikat.org. можна знайсьці амаль 40 000 беларускіх публікацыяў – кніг, часопісаў, газетаў, video, mp3-файлаў, якія датычаць Беларусі ці беларусаў. Багатыя зборы гістарычнай літаратуры і кніг, недаступных у традыцыйных бібліятэках Беларусі, робяць Kamunikat.org крыніцай унікальнай інфармацыі для студэнтаў і навукоўцаў.

У рамках праекта “Беларускія аўтары” Kamunikat.org дае магчымасць ствараць персанальныя сайты беларускіх пісьменнікаў, публіцыстаў і даследчыкаў, чые кнігі знаходзяцца ў рэсурсах Бібліятэкі. Існуе таксама некалькі сайтаў беларускіх выдавецтваў і выдавецкіх серый.