На Смаргоншчыне з-за кароткага замыкання разеткі загарэлася крама

10 мая ў 8:34 раніцы ў РАНС паступіла паведамленне аб пажары крамы ў аграгарадку Вішнева.

У абласным упраўленні МНС паведамляюць, што ў выніку пажару пашкоджаны сцелаж з таварам на плошчы 1,5 кв.м., закураныя сцены, столь і маёмасць гандлёвай залы.

Мяркуюць, прычына пажару – парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання (кароткае замыканне разеткі).

У гэты ж дзень у 22:52 паведамілі пра пажар у гаспадарчай пабудове на тэрыторыі прыватнага домаўладання ў вёсцы Пастарыні.  У выніку знішчаны дах, перакрыцце і маёмасць, пашкоджаны сцены.

Прычына пажару высвятляецца. Магчыма, пажар здарыўся з-за неасцярожнага абыходжанне з агнём гаспадара.

• Текст доступен на языке: ruРусский