Падазраюць, што грузчык скраў грошы з сейфа ў маладзечанскай краме, дзе працаваў

У Маладзечне ўзбудзілі крымінальную справу аб крадзяжы з сейфа ў
краме.

Крадзеж заўважыла служба бяспекі крамы. Напісалі заяву ў міліцыю.

Падчас агляду месца здарэння ўстанавілі, што трапіць у дапаможнае памяшканне, дзе стаяў сейф, можна было без асаблівых высілкаў.

Пры гэтым ключ ляжаў у скрыні стала, распавяла карэспандэнту прадстаўнік УСК па Мінскай вобласці Таццяна Беланог.

Падазраваным па крымінальнай справе прызналі раней судзімага за аналагічнае злачынства 34-гадовага жыхара Маладзечна.

На месцы здарэння. Фота забяспечанае Таццянай Беланог.

Па дадзеных следства, мужчына працаваў грузчыкам у гэтай краме і бачыў, дзе захоўваецца ключ. Калі ў памяшканні нікога не было, ён адкрываў сейф і браў каля ста рублёў. Такім чынам, на працягу дзесяці дзён ён выкраў 1240 рублёў.

Да матэрыялаў следства далучаныя запісы камер відэаназірання і іншыя рэчавыя доказы. Падазраваны даў прызнальныя паказанні і на пачатковай стадыі расследавання кампенсаваў шкоду.

Дзеянні мужчыны кваліфікаваны па ч. 2 арт. 205 Крымінальнагакодэкса (крадзеж, учынены паўторна).

Кіраўніцтва крамы павінна будзе ліквідаваць парушэнні, што паспрыялі злачынству.

• Текст доступен на языке: Русский