У Магілёве сабутыльнікі зладзілі бітву «на шпагах»: ражок для абутку супраць кійка

Увечары 5 мая двое 36-гадовых жыхароў Магілёва пасля сумеснай п’янкі зладзілі паміж сабой бітву. Замест шпаг выкарыстоўвалі доўгі ражок для абутку і дэкаратыўны кіёк з убудаваным клінком, піша nn.by са спасылкай на Следчы камітэт.

У выніку аднаму з іх клінком прычынены цяжкія цялесныя пашкоджанні, з якімі ён шпіталізаваны.

Распачата крымінальная справа за прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў.

• Текст доступен на языке: Русский