Фота Travel Agency Baku.

Мядзельская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету нагадвае, што 12 мая заканчваецца вясновы сезон палявання на гуся белалобага, гуся-гуменніка, гуся шэрага, казарку канадскую, самцоў крыжанкі, свіязі, гогаля, шыраканоскі, чарнеці чубатай, чарнеці чырвонагаловай, чырка-траскунка, чырка-свістунка, качкі шэрай, вальдшнэпа.

Забарона на здабычу крыжанкі, свіязі, гогаля, шыраканоскі, чарнеці чырвонагаловай, чарнеці чубатай, чырка-траскунка, чырка-свістунка, качкі шэрай, вальдшнэпа будзе дзейнічаць ад 13 мая да 9 жніўня ўключна, а на здабычу гусака белалобага, гуся-гуменніка, гуся шэрага, казаркі канадскай ад 13 мая па 20 верасня ўключна.

Палявання на названыя віды паляўнічых жывёл у забаронены час можа пацягнуць прыцягненне да адміністрацыйнай альбо крымінальнай адказнасці.

Акрамя таго, парушальніку прыйдзецца пакрыць шкоду, прычыненую навакольнаму асяроддзю і кошт незаконна здабытай прадукцыі.

Мядзельская міжраённая інспекцыя сумесна з іншымі прыродаахоўнымі і праваахоўнымі органамі пастаянна праводзіць мерапрыемствы па выяўленні браканьерства.

Калі вам стала вядома пра факты парушэння прыроднага заканадаўства, то тэлефануйце па тэлефоне 8-01797- 50-7-40 альбо на тэлефон даверу Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь – 8 017 39 00000, або на тэлефон102.

Інфармацыю правераць.

• Текст доступен на языке: Русский