Ахвотных далучыцца запрашаюць у нядзелю, 19 мая.

Бясплатны кірмаш, або «Free Market», адбудзецца ад 12 да 16 гадзін па адрасе: Маладзечна, вуліца Валынца, 12Б. Тут размяшчаецца адукацыйны цэнтра “Адкрытая прастора”.

Рэчы будуць прымаць ад 10:30 да 14:30.

Бясплатны кірмаш ладзяць для змянення погляду на прыроду рэчаў і эканамічных адносінаў у сучасным свеце.

Асноўная ідэя падобных кірмашоў – скараціць спажыванне, з розумам ставіцца да карыстання рэчамі, беражліва ставіцца да рэсурсаў планеты, працягнуць жыццё добрых рэчаў, аддаючы іншаму гаспадару.

Рэчы добрай якасці, якія вам не патрэбныя, варта не выкідаць і не трымаць без справы, а аддаць на бясплатным кірмашы, каб імі карыстаўся іншы.

Правілы для ўдзельнікаў кірмаша:

1. Кожны можа прынесці рэчы, якія хоча аддаць іншым. Такімі рэчамі могуць быць: адзенне і аксэсуары акрамя бялізны – жаночыя, мужчынскія і дзіцячыя. Калі ласка, не прыносьце рэчы з дэфектамі, застарэлымі плямамі, непрацоўнымі маланкамі, дзіркамі.

Абутак падыйдзе толькі не стаптаны, з набойкамі, сцелькамі і мантузкамі, чысты і ўнутры, і звонку. Вы прыносіце рэчы для іншых, каму, як і вам, непрыемна будзе карыстацца сапсаванымі рэчамі.

  1. Калі ласка, прыносьце адзенне ў памытым, пачышчаным выглядзе.
  2. Любы можа забраць нешта, што яму спатрэбіцца, нават калі сам не прынёс нічога.

У межах мерапрыемства будзе лекцыя “Экалагічныя парады на кожны дзень” і майстар-клас па сартыроўцы смецця.

• Текст доступен на языке: Русский