Аляксандр Лукашэнка 11 мая падпісаў указ № 175 «Аб страхаванні».

Важнае новаўвядзенне ў ім датычыцца так званага «еўрапратакола». Ліміт страхавой кампенсацыі пры афармленні аварыі без выкліку ДАІ павялічаны з 400 да 800 еўра.

Гэта спросціць афармленне дарожных здарэнняў для аўтамабілістаў і знізіць нагрузку на ДАІ.

Апроч таго, цяпер рамонт дэталяў рулявога кіравання і тармазной сістэмы пасля аварыі будзе ажыццяўляцца без уліку ступені зносу.

Нарэшце, зніжаныя памеры страхавых тарыфаў для ўладальнікаў электрамабіляў і гібрыдных аўтамабіляў.

• Текст доступен на языке: Русский