Ілюстрацыйнае фота.

Беларуская мытня стварыла відэаролік на рускай і англійскай мовах, які змяшчае пакрокавы алгарытм спрошчанага парадку праезду праз мытную мяжу ўдзельнікаў і гасцей II Еўрапейскіх Гульняў 2019, а таксама тлумачэнні асноўных правілаў.

Ролік створаны ў выглядзе анімацыі.

Відэаматэрыял стане падказкай як для замежных гасцей, якія едуць на II Еўрапейскія Гульні, так і для ўсіх грамадзян, якія перасякаюць мяжу.