Навуковая экспедыцыя на фоне будынка вілейскай турмы. Фота са старонкі Ігара Мельнікава ў фэйсбуку.

Днямі гісторык і пісьменнік Ігар Мельнікаў наведаў Вілейку.

Тут ён правёў экскурсію па месцах, звязаных са сталінскімі рэпрэсіямі.

З гэтай жа мэтай турысты з’ездзілі ў Чэрвень.

– Мы наведалі месцы, звязаныя з гісторыяй сталінскіх рэпрэсій. Турмы НКУС, месцы жудасных расстрэлаў вязняў савецкіх турмаў у чэрвені 1941 года, – кажа гісторык.

На вілейскіх могілках. Фотаздымкі са стронкі Ігара Мельнікава ў фэйсбуку.

Падарожжа стала навуковай экспедыцыяй у межах падрыхтоўкі да выдання кнігі да 80-й гадавіны з  пачатку Другой сусветнай.

Назва будучай кнігі – «Верасень 1939-га. Магілы неаб’яўленай вайны».

Нагадаем, што да нядаўняга часу ў будынку былой турмы месціўся анкадыспансер.

А пра гісторыю турмы можна пачытаць тут.

• Текст доступен на языке: ruРусский