У Бабруйску затрымалі мужчыну, які вербаваў дзяўчат для заняткаў прастытуцыяй у Кітаі (Відэа)

9 мая ў Бабруйску затрымалі 21-гадовага мужчыну, які вербаваў беларусак для заняткаў прастытуцыяй у Кітаі, паведамляе прэс-служба УУС Магілёўскага аблвыканкама.

Па словах намесніка начальніка ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі УУС падпалкоўніка міліцыі Максіма Яртыма, мужчына знаходзіў, вербаваў і арганізоўваў выезд у Кітайскую Народную Рэспубліку жыхарак Магілёўскай вобласці. Устанавілі адну пацярпелую ад супрацьпраўных дзеянняў. Аднак не выключана верагоднасць таго, што установяць і іншых пацярпелых.

Умовы, а таксама від дзейнасці дзяўчыны ў Кітаі загадзя агаворваліся. Мужчына тлумачыў ёй ўмовы знаходжання і парадак, выгляд і памер аплаты за аказанне інтымных паслуг.

Бабруйскі міжраённы аддзел Следчага камітэта ўзбудзіў крымінальную справу па частцы 2 артыкула 171. Санкцыя артыкула прадугледжвае пакаранне да 10 гадоў пазбаўлення волі.