У Гродне студэнт спрабаваў скокнуць з даху гандлёвага цэнтра

У Гродне хлопец спрабаваў скокнуць з даху гандлёвага цэнтра “Нёман” па Савецкай вуліцы (там знаходзяцца аглядная пляцоўка і рэстаран). Як інфарміруе БЕЛТА, здарэнне адбылося днём 13 мая.

На краі даху гандлёвага дома відавочцы заўважылі маладога чалавека. Там знаходзяцца адкрытая аглядная пляцоўка і рэстаран. На месца прыбылі экстранныя службы. Маладога чалавека выратавалі супрацоўнікі ўстановы.

“Гэта студэнт аднаго з гродзенскіх універсітэтаў. Малады чалавек 2000 года нараджэння”, – распавялі ў міліцыі. Яго даставілі для абследавання ў медустанову. Абставіны здарэння усталёўваюць.