Пайшоў насустрач маме. У Астраўцы машына збіла васьмікласніка

Здарэнне адбылося 11 мая.
Хлопчык ішоў са школы па ўзбочыне вуліцы Маркава. Убачыў маму, якая ехала насустрач на ровары.
Школьнік не ўпэўніўся ў бяспецы і пайшоў да мамы. У кіроўцы «Дэу», што ехаў у спадарожным накірунку, не атрымалася пазбегнуць сутыкнення.
Хлопчык з капота машыны зваліўся на дарогу. З пераломам яго забралі ў бальніцу.