Ілюстрацыйнае фота.

Пра гэта shliah.by паведаміла дырэктар «Цёплага дома» Марына Нікалайчык.

24 мая ў аграгарадку Вішнева ў будынку сельскага выканаўчага камітэта перасоўны сацыяльны пункт будзе працаваць ад 11:00 да 13:00, у аграгарадку Войстам ў будынку дома культуры – ад 14:00 да 16:00.

Пералік паслуг, якія прадстаўляюцца ў перасоўным сацыяльным пункце:

– псіхалагічнае кансультаванне;

– выдача гуманітарнай дапамогі рэчамі б/у;

– прыём дакументаў на выдачу матэрыяльнай дапамогі са сродкаў Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва;

– паслугі цырульні.

Запісацца можна па тэлефоне: 3-88-34 (ад 8:00 да 17:00, буднія дні), пазначыўшы від паслуг, у якіх ёсць патрэба.