Фота kspu.ru.

Рэспубліканскі фестываль «Призванне – педагог» зладзілі ў Гродна 10 і 11 мая. Сярод пераможцаў фестывалю – настаўнікі з Мядзельшчыны і Маладзечна.

Каманда настаўнікаў Міншчыны заняла другое месца. Кіраваў камандай Васіль Маліноўскі – настаўнік рускай мовы і літаратуры сярэдняй школы №14 горада Маладзечна, сябар абласнога клуба педагагічных работнікаў «Флагман».

Таксама ў склад каманды Міншчыны ўваходзіў Павел Грын – настаўнік хіміі Крывіцкага-вучэбна-педагагічнага комплекса дзіцячы сад-сярэдняя школа, што на Мядзельшчыне.

Усяго ў фестывалі-конкурсе ўдзельнічала каля 170 педагогаў з Беларусі і Расіі.