Вілейскія танцоры з кіраўніком. Фота забяспечанае Алесяй Раздзялоўскай.

Днямі вілейскі танцавальны калектыў «Фарсаж» пад кіраўніцтвам харэографа Алесі Раздзялоўскай вярнуўся з чацвёртага адкрытага фестывалю «Вясёлка талентаў». У Вілейку прывезлі тры першыя месцы і Гран-пры.

– Гран-пры – наш самы галоўны сюрпрыз, – расказала карэспандэнту Алеся Раздзялоўская. – Мы ўжо паехалі, а нам патэлефанавалі і сказалі, што па рашэнні журы, мы адзіныя, хто атрымаў Гран-пры.

Узнагароды. Але не ўсе. Гран-пры абяцалі перадаць. Фота Алесі Раздзялоўскай.

Так высока журы ацаніла нумар «Эйфарыя», што выконвала група старэйшых дзяўчынак.

– Прыемна яшчэ і тое, што на адной сцэне з нашым калектывам ужо выступае мой вучань са сваёй камандай і таксама атрымлівае прызавыя месцы, – падзялілася Алеся.

• Текст доступен на языке: ruРусский