Арлен Кашкурэвіч. Полымя. З серыі "Блакада".

На выставе прадстаўлена графіка з фондаў музея на тэму Другой сусветнай мастакоў Барыса Цітовіча, Герогія Паплаўскага, Арлена Кашкурэвіча.

Сярод твораў – серыі карцін «Салдацкія ўдовы» Цітовіча, «Час доўгіх нажоў» Паплаўскага, «Блакада» Каршкурэвіча. Ёсць таксама карціны-ілюстрацыі да твораў беларускіх пісьменнікаў Івана Шамякіна і Васіля Быкава, расказала дырэктар музея Надзея Аўдзей.

Выстава працуе ў выставачнай зале імя Нікадзіма Сілівановіча да 28 мая.