На здымку: лета 2017, сустрэча з Рогач Валянцінай Фёдараўнай 1932г.н., Занкавіч Ірынай Васільеўнай 1942г.н., Пашкевіч Марыяй Аляксандраўнай 1939г.н. Каралеўцы, Вілейскі раён. Здымак Сяргея Гагуліна.

10-16 чэрвеня сябры этнаграфічнага клуба «Кола» зладзяць экспедыцыю па маладзечанскім раёне.

– Доўга мы для гэтага спелі-саспявалі, а, нарэшце, вырашылі зладзіць экспедыцыю, экспедыцыйку, экспедыцаня – як пойдзе! – кажуць арганізатары.

Для колаўцаў сёлетняя экспедыцыя – гэта судакрананне з жывой народнай культурай, цікавыя размовы з мудрымі старэйшымі людзьмі, краявіды радзімы і мясцовая гаворка.

Па ўсіх пытаннях звяртайцеся да Волі Трубач і Ганны Шакель.