Ягор Буркевіч злева.

12 мая з Брэста рушыла «Полымя міру» ІІ Еўрапейскіх гуляняў.

Сярод тых, хто запальваў факел быў ураджэнец Ільі, студэнт-другакурснік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры Ягор Буркевіч.

Мы звязаліся з мамай Ягора Людмілай, якая жыве ў Ільі.

Ягор (справа) перадаў запалены факел алімпійскай чэмпіёны Юліі Несцярэнка.

– Лічу, што запальванне гэтага факела – вельмі важная падзея для Беларусі. Як маме, мне прыемна, што на цырымонію абралі майго сына. Ведаю, што туды бралі лепшых. Значыць, я добра яго выхавала.

Ягор – спартсмен, добра вучыцца ва ўніверсітэце. Па словах мамы, вельмі задаволены, што абраў гэтую ВНУ.

Любоў да спорту і баскетбола Ягору прывіў спартсмен-баскетбаліст Аляксандр Кудраўцаў.

 Таксама Ягор цікавіцца гісторыяй Першай сусветнай вайны і вельмі ганарыцца знаёмствам з мастаком Барысам Цітовічам і яго жонкай Валянцінай.

Фотаздымкі забяспечаны Людмілай Буркевіч.