Жыхар Магілёва ударыў пенсіянера, бо той не падзяліўся «сакрэтам маладосці»

У магілёўскую міліцыю паскардзіўся 61-гадовы мужчына. Расказаў, што невядомы на вуліцы ударыў яго рукой па галаве.

Міліцыянеры знайшлі і затрымалі хулігана.

Нападнік – раней не судзімы 33-гадовы інжынер аднаго з прадпрыемстваў горада. Ён быў п’яны.

Пенсіянер прыцягнуў увагу мужчыны сваім зухаватым выглядам: нападнік вырашыў спыніць яго і пацікавіцца сакрэтам выгляду незнаёмца. Пенсіянеру прыйшлося некалькі разоў адказаць на настойлівыя пытанні незнаёмца, у чым сакрэт маладосці.

Пенсіянер паспрабаваў развітацца, але суразмоўца ўдарыў яго.

Інжынера будуць судзіць за хуліганства. Мужчыну пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.