Малады настаўнік матэматыкі выпіў і вырашыў паездзіць на дарожным катку

Здарэнне адбылося на вуліцы Кіжаватава, паведамляе сталічная міліцыя.

У міліцыю звярнуўся відавочца, які распавёў, што бачыў, як малады чалавек адчыніў дзверы дарожнага катка (той быў незамкнуты), залез у кабіну і паспрабаваў уключыць святло, дворнікі, завесці машыну.

Гэта яму не ўдалося, бо ключ, які знаходзіўся ў замку запальвання, ён зламаў і схаваў ў кішэню. Пасля хлопец пашкодзіў шкло грэйдара, кінуўшы ў яго камень. Па «гарачых слядах» зламысніка затрымали.

У крыві маладога чалавека было выяўлена больш за 2 праміле алкаголю. Затрыманы растлумачыў, што перад гэтым адпачываў з сябрамі: выпіваў, а затым накіраваўся дадому.

26-гадовы мінчук працуе настаўнікам матэматыкі, раней да крымінальнай адказнасці не прыцягваўся. Сваю віну ён прызнаў, раскаяўся.

Але работнікі міліцыі нагадваюць, што наўмыснае псаванне чужой маёмасці караецца грамадскімі працамі, або штрафам, або папраўчымі работамі, а то нават пазбаўленнем волі да трох гадоў.