Фота Fotokto.ru.

Сёння, 15 мая, адкрываюць сезон палявання на казулю.

Паляваць можна ад 15 мая па 30 верасня на працягу сутак на дарослых самцоў казулі,
селекцыйных жывёл любога полу і ўзросту.

Дазволеныя спосабы – ружэйны з засады, з падыходу. Паляваць можна
толькі з выкарыстаннем наразной і гладкаствольнай паляўнічай зброі,
зараджанай куляй або карцеччу.

Таксама можна выкарыстоўваць лукі і арбалеты. Пры гэтым паляўнічы лук павінен мець сілу нацяжэння не менш 27 кілаграмаў, паляўнічы арбалет – не менш за 43 кілаграмы.

Наканечнік стралы павінен быць з вострымі рэжучымі бакамі і шырынёй не менш за два сантыметры. Або рэжучыя краі павінны раскрывацца да дадзенай шырыні пры трапленні ў жывёлу.

Мядзельскай міжраённай інспекцыяй, сумесна з іншымі прыродаахоўнымі і праваахоўнымі органамі пастаянна праводзяцца мерапрыемствы па выяўленні браканьерства.

Калі вам стала вядома пра факты парушэння прыроднага заканадаўства,
то тэлефануйце па тэлефоне 8-01797-50-7-40 альбо на тэлефон даверу
Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету
пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь – 8-017-390-00-00, або на тэлефон
102.

Уся атрыманая інфармацыя ў абавязковым парадку будзе праверана.